unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Федаровіч, Сяргей Уладзіміравіч (доктар медыцынскіх навук ; прафесійная паталогія ; алергалогія ; 1939—2019)

    Нарадзіўся 22.05.1939, в. Малыя Дварцы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць. Прафпатолаг, алерголаг. Доктар медыцынскіх навук (1986), прафесар (1990).
    Адукацыя: Ленінградскі санітарна-гігіенічны медыцынскі інстытут (1967).
    Навуковыя інтарэсы: імунамарфалогія; эксперыментальная і спартыўная медыцына; алергалогія; імуналогія; дэрматалогія; прафпаталогія; радыебіялогія; гігіена працы.
    58 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы і патэнты.
    Месца працы, пасада: Санітарна-эпідэміялагічная станцыя Мінскага раёна (з 1967, урач па гігіене працы); Навукова-даследчы скурна-венералагічны інстытут (Мінск; 1968–1974, малодшы навуковы супрацоўнік); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1975–1989, асістэнт, з 1988 – дацэнт кафедры прафпаталогіі і алергалогіі); Акадэмія фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь (1989–1993, загадчык кафедры спартыўнай медыцыны і гігіены); РНПЦ гігіены (з 1993, загадчык клінічнага аддзела прафпаталогіі, з 2009 – загадчык клінічнай лабараторыі аддзела прафпаталогіі медыцыны працы).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь"(1996), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2002), медаль "За працоўныя заслугі" (2008) і інш.
    Памёр 03.09.2019.

        Варыянтная форма
    Fedarovіč, Sârgej Uladzіmіravіč (1935—2019)

        Гл. таксама
    Навукова-практычны цэнтр гігіены (Мінск)
    Федорович, Сергей Владимирович (доктор медицинских наук ; профессиональная патология ; аллергология ; 1939—2019) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Лекарственная аллергия (эпидемиология, патогенез, клиника, диагностика, лечение и профилактика) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.36 / Федорович Сергей Владимирович. — Киев, 1986.
    Федорович Сергей Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 354.
    Федаровіч Сяргей Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 342.
    Федорович Сергей Владимирович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 84—86.
    Сайт Беларускай медацынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
    Сайт Дома міласэрнасці (Мінск). Памяці Федаровіча С. У.