unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Захараў, Георгій Георгіевіч (кандыдат медыцынскіх навук ; прафесійная паталогія ; алергалогія ; 1922—1992)

    Нарадзіўся 07.04.1922, г. Старадуб, Бранская вобласць, Расія. Прафпатолаг, алерголаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1957). Галоўны прафпатолаг Міністэрства аховы здароўя БССР і кіраўнік рэспубліканскіх цэнтраў прафпаталогіі і алергалогіі (1961–1983). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Ленінградская ваенна-медыцынская акадэмія, Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (клінічная ардынатура, 1951).
    Навуковыя інтарэсы: хранічная інтаксікацыя замаслівальнікамі тэкстыльнага шкловалакна.
    Месца працы, пасада: Гомельская абласная санітарна-эпідэміялагічная станцыя, Гомельскі абласны аддзел аховы здароўя (1946–1948, урач-эпідэміёлаг, галоўны малярыёлаг); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1951–1961, асістэнт, в. а. дацэнта кафедры шпітальнай тэрапіі); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1961–1983; у 1961–1973 – дацэнт, загадчык курса прафпаталогіі, у 1973–1983 – загадчык кафедры прафпаталогіі і алергалогіі); Рэспубліканскі ўрачэбна-фізкультурны дыспансер (1983–1990, урач).
    Узнагароды: ордэн Вялікай Айчыннай вайны 2-й ст., медалі "За победу над Германией", "За оборону Ленинграда", значок "Отличнику здравоохранения" і інш.
    Памёр 14.05.1992, пахаваны ў г. Заслаўе Мінскай вобласці.

        Варыянтная форма
    Zaharaŭ, Georgij Georgievič (1922—1992)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Тэрапеўтычны факультэт
    Захаров, Георгий Георгиевич (кандидат медицинских наук ; профессиональная патология ; аллергология ; 1922—1992) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    К вопросу о клинике и лечении отравлений некоторыми коррозивными веществами : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук / Г. Г. Захаров. — Минск, 1957.
    Захаров Георгий Георгиевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 82—83.
    Захаров Георгий Георгиевич // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006). — Минск, 2006. — С. 32.
    Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.