На главную |
---|
Справка
Івашкевіч, Мар'ян Зеліслававіч (кандыдат медыцынскіх навук ; арганізацыя аховы здароўя ; 1935—2015) |
Нарадзіўся 21.07.1935, в. Ракавічы, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць. Арганізатар аховы здароўя. Кандыдат медыцынскіх навук (1999).
Адукацыя: Баранавіцкая фельчарска-акушэрская школа (1954), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1963).
Навуковыя інтарэсы: удасканаленне кіравання аховай здароўя на рэгіянальным узроўні.
Месца працы, пасада: Фельчарска-акушэрскі пункт, в. Бокшыцы, Слуцкі раён (1954, загадчык); Сноўская ўчастковая бальніца, Нясвіжскі раён (1963–1968, галоўны ўрач); Нясвіжскі раён (1968–1974, галоўны ўрач раёна); Мінскі абласны выканаўчы камітэт (1974–1999, намеснік, загадчык аддзела, начальнік упраўлення аховы здароўя); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (1999–2009; у 1999–2005 – прарэктар па лячэбнай рабоце, у 2005–2009 – загадчык прафесарскага лячэбна-кансультатыўнага цэнтра).
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь" (1991), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і інш.
Памёр 29.11.2015.
Варыянтная форма
Ivaškevič, Mar'ân Zelіslavavіč (1935—2015) |
Гл. таксама
Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск) |
Ивашкевич, Марьян Зелиславович (кандидат медицинских наук ; организация здравоохранения ; 1935—2015) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Научно-практическая интеграция функций управления в системе здравоохранения : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : 14.00.33 / Ивашкевич Марьян Зелиславович. ― Минск, 1999.
Ивашкевич Марьян Зелиславович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 57—59.
Ивашкевич Марьян Зелиславович // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006) / [редакторы-составители: Г.Я. Хулуп, М. З. Ивашкевич, А. В. Манулик]. — Минск, 2006. — С. 31.
Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Некралог.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |