unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шанько, Георгій Георгіевіч (доктар медыцынскіх навук ; неўралогія ; 1936—2013)

    Нарадзіўся 01.07.1936, г. Навагрудак, Навагрудскае ваяводства, Польшча (сучас. Гродзенская вобласць). Дзіцячы неўролаг. Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1985). Галоўны дзіцячы неўролаг Беларусі (1970–2002).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1958), Беларускі дзяржаўны інстытут ўдасканалення ўрачоў (аспірантура, 1964).
    Навуковыя інтарэсы: гіперкінезы; эпілепсія; захворванні перыферычнай нервовай сістэмы; неўралагічная сіндромалогія; спалучальныя паражэнні нервовай сістэмы і апорна-рухальнага апарата.
    Заснавальнік навукова-практычнай школы дзіцячых неўролагаў Беларусі.
    Месца працы, пасада: Хадакоўская ўчастковая бальніца Брэсцкай вобласці (в. Хадакі, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць; з 1958 – загадчык); Івацэвіцкая раённая бальніца (з 1960 – неўрапатолаг); Беларускі навукова-даследчы інстытут неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі ( 1965–1980; з 1973 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (з 1980; у 1980–2003 і 2005–2010 – загадчык кафедры дзіцячай неўрапаталогіі, у 2003–2005 – прафесар кафедры неўралогіі і нейрахірургіі, у 1987–1999 – прарэктар па лячэбнай рабоце).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (1995), медалі "За доблестный труд" (1970) і інш.
    Памёр 09.12.2013.

        Варыянтная форма
    Šan'ko, Georgij Georgievič (1936—2013)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Тэрапеўтычны факультэт
    Шанько, Георгий Георгиевич (доктор медицинских наук ; неврология ; 1936—2013) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Падрабязней...