На главную |
---|
Справка
Мізяк, Анатолій Мікалаевіч (кандыдат медыцынскіх навук ; арганізацыя аховы здароўя ; 1934—1993) |
Нарадзіўся 16.08.1934, г. Харкаў, Украіна. Арганізатар аховы здароўя. Кандыдат медыцынскіх навук (1976). Палкоўнік медыцынскай службы (у адстаўцы).
Адукацыя: Харкаўскі медыцынскі інстытут (1958).
Навуковыя інтарэсы: афтальмалогія; арганізацыя аховы здароўя.
Месца працы, пасада: Беларуская ваенная акруга (1958–1985, малодшы ўрач, урач, начальнік ПМП, старшы ўрач, ардынатар, у 1968–1976 – начальнік аддзялення шпіталя, у 1976–1980 – намеснік начальніка, у 1980–1985 – начальнік 432 Акруговага ваеннага шпіталя ў Мінску); Заходняя група войскаў у ГДР (1985–1990, начальнік галоўнага шпіталя); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1990–1993; у 1990–1991 – загадчык аддзела інтэрнатуры, у 1991–1993 – прарэктар па атэстацыйнай рабоце, адначасова выкладчык ваенна-медыцынскай падрыхтоўкі).
Узнагароды: званне "Заслужаны ўрач БССР" (1982), ордэн Чырвонай Зоркі (1984), медалі.
Памёр 03.04.1993, пахаваны ў Мінску.
Варыянтная форма
Mizâk, Anatolіj Mіkalaevіč (1934—1993) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Мизяк Анатолий Николаевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 54.
Мизяк Анатолий Николаевич // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006). — Минск, 2006. — С. 30—31.
Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |