![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Камышнікаў, Уладзімір Сямёнавіч (доктар медыцынскіх навук ; клінічная лабараторная дыягностыка ; нар. 1943) |
Нарадзіўся 01.08.1943, г. Аляксандраўск-Сахалінскі, Сахалінская вобласць, Расія. Урач лабараторнай дыягностыкі. Доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1993).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1967).
Навуковыя інтарэсы: уплыў наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на стан здароўя насельніцтва; стварэнне і засваенне масавай вытворчасці айчынных лабараторна-дыягнастычных тэст-сістэм.
Больш за 15 вынаходстваў.
Месца працы, пасада: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1967–1968, асістэнт кафедры агульнай хіміі); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (1970–1977 і з 1981, кафедра клінічнай лабараторнай дыягностыкі, дацэнт, з 1992 – прафесар, у 1997–2007 – прарэктар па навуковай рабоце, з 2000 – загадчык кафедры); Беларускі навукова-даследчы інстытут кардыялогіі (1977–1981, загадчык лабараторыі біяхіміі і біяфізікі). Інфармацыя на 2022.
Узнагароды: нагрудны знак "Отличник здравоохранения Республики Беларусь" і інш.
Варыянтная форма
Kamyšnikaŭ, Uladzіmіr Sâmënavіč (нар. 1943) |
Kamyshnikov, V. S. (нар. 1943) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Особенности холеотеринопатии и атерогенеза при легочной патологии : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.16 / Камышников Владимир Семенович. — Москва, 1990.
Камышников Владимир Семенович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 864.
Камышнікаў Уладзімір Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 553.
Камышников Владимир Семенович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 49—52.
Камышников Владимир Семенович // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006). — Минск, 2006. — С. 29—30.
Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
"eLIBRARY.RU".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |