unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Місцюк, Вера Антонаўна (кандыдат педагагічных навук ; нар. 1939)

    Нарадзілася 03.04.1939, в. Крынкі (г. Крынкі), Падляскае ваяводства, Польшча. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі музычнай адукацыі і выхавання. Кандыдат педагагічных навук (1979), дацэнт (1982).
    Адукацыя: Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча (1958), Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Я. Купалы (факультэт педагогікі і методыкі пачатковай адукацыі, 1966), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (аспірантура, 1976).
    Навуковыя інтарэсы: змест музычнага выхавання школьнікаў.
    Месца працы, пасада: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (з 1961 – лабарант, асістэнт, старшы выкладчык, у 1974–1980 – загадчык кафедры музыкі, 1980–1981 – загадчык кафедры музыкі і методыкі музычнага выхавання, 1981–1982 – дацэнт кафедры гісторыі СССР, 1982–1985 – загадчык падрыхтоўчага аддзялення, 1985–1987 – кафедры педагогікі і методыкі пачатковай адукацыі, 1987–1995 – кафедры музыкі і методыкі музычнай адукацыі, 1995–1998 – кафедры тэорыі і методыкі музычнай адукацыі, пасля 1998 – дацэнт кафедры дырыжыравання і вакалу), адначасова Нядзельная школа Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора (выкладчык, у 2003–2009 – завуч школы).

        Варыянтная форма
    Miscûk, Vera Antonaŭna (нар. 1939)

        Гл. таксама
    Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Факультэт мастацтваў і дызайну
    Мистюк, Вера Антоновна (кандидат педагогических наук ; род. 1939) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Пути формирования звуковысотного слуха и способности к чистоте интонирования у первоклассников : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.02 / Мистюк Вера Антоновна. ― Москва, 1978.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Місцюк Вера Антонаўна // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 350—351.
    Місцюк Вера Антонаўна // Культура Гродзеншчыны : Факты. Падзеі. Асобы. — Мінск, 2014. — С. 186—187.
    Сайт Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна.
    Электронная бібліятэка ГрДУ імя Я. Купалы.