unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Хутарская, Ларыса Мікалаеўна (кандыдат педагагічных навук ; 1935—2004)

    Нарадзілася 22.12.1935, г. Калуга, Расія. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання фізіцы. Кандыдат педагагічных навук (1970).
    Адукацыя: Калужскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1957), Маскоўскі абласны педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай (аспірантура, 1970).
    Навуковыя інтарэсы: канцэпцыя дзейнаснага падыходу ў дыдактычнай эўрыстыцы; тэорыя і метадалогія дыялагічнага ўзаемадзеяння ў адукацыйным працэсе; біяграфічны метад навучання; інфармацыйная педагогіка; асаблівасці навучання замежных студэнтаў; класіфікацыя метадаў навучання; методыка выхаваўчай работы; сітуатыўная тэхналогія навучання.
    Месца працы, пасада: сярэдняя школа г. Сакольнікі (Тульская вобласць; з 1957, настаўнік), СШ № 6 г. Калугі (1962–1963, настаўнік), Калужскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1963–1967 і 1970–1973, выкладчык кафедры фізікі), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (з 1974, дацэнт кафедры фізікі, у 1975–1978 – загадчык кафедры методыкі выкладання фізікі і астраноміі, 1978–1979 – дацэнт кафедры квантавай электронікі і методыкі выкладання фізікі, 1979–1984 – кафедры агульнай фізікі, з 1984 – кафедры квантавай электронікі, з 1990 – кафедры лазернай фізікі і спектраскапіі).
    Памерла 13.09.2004, пахавана на могілках "Аульс", г. Гродна.

        Варыянтная форма
    Hutarskaâ, Larysa Mikalaeŭna (1935—2004)

        Гл. таксама
    Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Фізіка-тэхнічны факультэт
    Хутарскія (дынастыя / сям'я)
    Хуторская, Лариса Николаевна (кандидат педагогических наук ; 1935—2004) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Использование дополнительной литературы по физике в учебном процессе : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 732 / Л. Н. Хуторская. — Москва, 1970.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Хутарская Ларыса Мікалаеўна // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 537—538.
    Доцент Лариса Хуторская: грани жизни и творчества / В. П. Тарантей // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 3. — 2016. — № 1. — С. 154—156.
    Сайт Андрэя Віктаравіча Хутарскога.
    Электронная бібліятэка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.