unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Бандарын, Вадзім Аляксандравіч (кандыдат хімічных навук ; калоідная хімія ; 1909—1985)

    Нарадзіўся 05.05.1909 (22.04.1909 па ст.ст.), г. Гродна. Хімік. Кандыдат хімічных навук (1953), дацэнт (1953). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Беларускі педагагічны тэхнікум (1926), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1930).
    Навуковыя інтарэсы: калоідная хімія; выкарыстанне калоідных рэакцый для лабараторна-дыягнастычных мэт; біякалоіды; біялагічна актыўныя рэчывы і іх удзел у рэгуляцыі функцый арганізма; праблема малекулярных механізмаў рэгуляцыі гамеастазу.
    Месца працы, пасада: Усесаюзны навукова-даследчы інстытут свінагадоўлі (Мінск; 1930–1934, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела біялагічнай хіміі, намеснік загадчыка аддзела); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1931–1941, асістэнт кафедры агульнай хіміі; і 1943–1985; у 1943–1976 – загадчык кафедры агульнай хіміі, з 1976 – дацэнт), адначасова Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1953–1976, дацэнт кафедры фізічнай і калоіднай хіміі).
    Узнагароды: званне "Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР" (1976), значок "Выдатнік аховы здароўя" (1951) і інш.
    Памёр 23.09.1985, пахаваны на Паўночных могілках, Мінск.

        Варыянтная форма
    Bandaryn, Vadzіm Alâksandravіč (1909—1985)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Факультэт прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі
    Бандарин, Вадим Александрович (кандидат химических наук ; коллоидная химия ; 1909—1985) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    О коллоидной защите и сенсибилизации : автореферат диссертации ... кандидата химических наук / В. А. Бандарин. — Минск, 1953.
    Бандарин Вадим Александрович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. – Минск, 1999. – С. 264—265.
    Вадим Александрович Бандарин : (к 60-летию со дня рождения) // Здравоохранение Белоруссии. — 1969. — № 5. С. 90—91.
    Ученый, педагог, воспитатель / В. Г. Колб // Здравоохранение Белоруссии. — 1987. — № 5. — С. 62—64.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
    Сайт "Медицинские нововсти".