unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Ліёзнер, Леў Давідавіч (доктар біялагічных навук ; марфалогія ; біялогія ; 1909—1979)

    Нарадзіўся 20.02.1909, г. Віцебск. Біёлаг. Доктар біялагічных навук (1940), прафесар.
    Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (заалагічнае аддзяленне, 1931).
    Навуковыя інтарэсы: пытанні рэгенерацыі ўнутраных органаў пазваночных.
    Стваральнік навуковай школы ў галіне вывучэння рэгенерацыі органаў.
    Месца працы, пасада: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. Інстытут эксперыментальнага морфагенезу (1932–1941, з 1932 – старшы навуковы супрацоўнік); 2-і Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1935–1946, кафедра агульнай біялогіі, з 1940 – дацэнт); Інстытут эксперыментальнай біялогіі АМН СССР (1946–1950 і 1956–1971, з 1957 – загадчык лабараторыі росту і развіцця); Галоўнае ўпраўленне навучальных устаноў Міністэрства аховы здароўя РСФСР (1950–1956, старшы метадыст, загадчык метадычнага кабінета); Інстытут марфалогіі чалавека (1971–1979).
    Узнагароды: ордэн "Знак Почета", медаль "За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг." і інш.
    Памёр 00.11.1979, Масква.

        Варыянтная форма
    Lіëzner, Leŭ Davіdavіč (1909—1979)

        Гл. таксама
    Лиознер, Лев Давидович (доктор биологических наук ; морфология ; биология ; 1909—1979) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Изменение тканей и регенерация органов / Л. Д. Лиознер. — Москва, 1970.
    Регенерационные процессы и их изучение в СССР / Л. Д. Лиознер, А. Г. Бабаева, И. В. Маркелова. ― Москва, 1990.
    Лиознер Лев Давидович // Российская еврейская энциклопедия. Т. 2. — Москва, 1995. — С. 179.
    Лев Давидович Лиознер : (к 60-летию со дня рождения) // Архив анатомии, гистологии и эмбриологии. — 1969. — Т. 56, вып. 4. — С. 124—126.
    Сайт часопіса "Лехаим".