Справка
Нарадзіўся 27.08.1945, в. Звяняцкае, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць. Спецыяліст у галіне апрацоўкі канструкцыйных матэрыялаў у машынабудаванні. Доктар тэхнічных навук (1999).
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія машынабудавання, металарэзныя станкі і інструменты", 1967).
Навуковыя інтарэсы: імпульсная апрацоўка матэрыялаў.
Месца працы, пасада: Завод паўправадніковых прыбораў імя Ф. Э. Дзяржынскага (з 1967, доследна-канструкторскае бюро), Фізіка-тэхнічны інстытутут НАН Беларусі (з 1971, навуковы супрацоўнік, з 1989 – загадчык лабараторыі высокіх ціскаў, з 2001 – загадчык аддзела механікі хуткапрацякаючых працэсаў і разбурэнняў, у 1983–1990 – намеснік дырэктара), Навукова-даследчы і канструктарска-тэхналагічны інстытут зваркі і ахоўных пакрыццяў з вопытнай вытворчасцю (з 2003, дырэктар), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (2006–2018, загадчык кафедры "Робататэхнічныя сістэмы").
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1980) і інш.
Памёр 27.03.2018.
Варыянтная форма
Zdor, Genadz' Mikalaevič (1945—2018) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Научные основы технологии формообразования изделий из листовых материалов импульсными нагрузками : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.03.01 / Здор Геннадий Николаевич. ― Минск, 1999.
Исследование оптимальных режимов электрического разряда для камер малого объема при электрогидроимпульсной вытяжке листовых материалов в свободную матрицу : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.03.05 / Здор Геннадий Николаевич. — Минск, 1981.
Анкета вучонага (без анкеты).
Здор Генадзь Мікалаевіч / М. П. Сіняк // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 391.
Здор Геннадий Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 648.
Здор Геннадий Николаевич / Н. П. Савик // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 281—282.
Сайт БНТУ.
Рэпазіторый БНТУ.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.