Справка
Нарадзіўся 11.11.1951, г. Пінск, Брэсцкая вобласць. Спецыяліст у галіне матэрыялазнаўства, машын і тэхналогіі ліцейнай вытворчасці. Кандыдат тэхнічных навук (1989), дацэнт (0000).
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці", 1978; аспірантура, 1983).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка новых сплаваў, умацаваных барыднымі фазамі; мадыфікаванне і мікралегіраванне сплаваў; даследаванне ўплыву параметраў тэрмаапрацоўкі і мікралегіравання элементамі цэрыевай і ітрыевай груп матэрыялаў з барыдным умацаваннем на структуру і ўласцівасці сталей.
Месца працы, пасада: Пінскі завод ліцейнага абсталявання (з 1978), Беларускі нацыянальных тэхнічны ўніверсітэт (з 1981 – навуковы супрацоўнік, загадчык галіновай навукова-даследчай лабараторыі "Матэрыялазнаўства і тэхналогія ліцейнай вытворчасці, у 1991–2014 – дацэнт кафедры "Машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці").
Узнагароды: бронзавы медаль ВДНГ СССР (1987) і інш.
Памёр 27.08.2014.
Варыянтная форма
Nevar, Mikalaj Fëdaravič (1951—2014) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Разработка и исследование литых материалов, упроченных бором : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.02.01 / Невар Николай Федорович. ― Минск, 1989.
Анкета вучонага (без анкеты).
Сайт "Научно-технологический парк БНТУ “Политехник".
Рэпазіторый БНТУ.
Сайт часопіса "Литье и металлургия".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.