unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Хачатранц, Ірына Татэосаўна (кандыдат тэхнічных навук ; будаўніцтва ; 1916—1999)

    Нарадзілася 07.04.1916, г. Масква, Расія. Інжынер-будаўнік. Кандыдат тэхнічных навук (1954), дацэнт (1956).
    Адукацыя: Новачаркаскі індустрыяльны інстытут (кваліфікацыя "Інжынер-будаўнік гарадскіх шляхоў", 1937), Беларускі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1954).
    Навуковыя інтарэсы: прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва; арганізацыя і кіраванне будаўнічай вытворчасцю; прадукцыйнасць працы ў будаўніцтве.
    Месца працы, пасада: г. Растоў-на-Доне (1937–1941), калгасы Алтайскага краю (1941–1944), Асабовая будаўніча-мантажная частка № 15 (г. Рубцоўск, Алтайскі край; 1944–1947, інжынер-праектыроўшчык, в. а. галоўнага архітэктара горада), Будаўніча-мантажны трэст "Белтрактарабуд" Галоўнага ўпраўлення прамысловага будаўніцтва пры Савеце Міністраў Беларускай ССР (з 1947), Беларускі політэхнічны інстытут (1950–1986, дацэнт кафедры "Эканоміка прамысловасці і арганізацыі прадпрыемстваў", кафедры "Тэхналогія будаўнічай вытворчасці", навуковы кіраўнік Беларускай тэрытарыяльнай навукова-даследчай лабараторыі арганізацыі і эканомікі будаўніцтва).
    Узнагароды: званне "Заслужаны будаўнік Беларускай ССР" (1974) і інш.
    Памерла 16.06.1999, пахавана на могілках "Усходнія", г. Мінск.

        Вариантная форма
    Hačatranc, Iryna Tatèosaŭna (1916—1999)

        См. также
    Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Будаўнічы факультэт
    Хачатрянц, Ирина Татеосовна (кандидат технических наук ; строительство ; 1916—1999) (на другом языке)

        Источники информации
    Вопросы повышения производительности труда в жилищном строительстве Белорусской ССР : автореферат диссертации ... кандидата технических наук / И. Т. Хачатрянц. ― Минск, 1954.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Армяне ў вышэйных навучальных установах Беларусі і іх уклад у падрыхтоўку навуковых і педагагічных кадраў / Максімчык Андрэй Мікалаевіч // Роль университетского образования и науки в современном обществе. ― Минск, 2019. — С. 618—626. — У змесце: Хачатранц Ірына Татевосаўна [Татэосаўна].
    Строительный факультет БПИ — БГПА — БНТУ, 1920—2010 : исторический очерк / Э. В. Овчинников, П. И. Лавренко. ― Минск, 2010. — Информация на с. 13, 14, 44, 46, 49, 50, 51, 52, 63, 72, 74, 75, 76, 77, 78, 93, 94, 141, 329.
    Сайт "Вікіпедыя".
    Сайт "Энциклопедия фонда Хайазг".
    Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.