unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Дрозд, Марыя Ігнатаўна (кандыдат тэхнічных навук ; таваразнаўства ; нар. 1936)

    Нарадзілася 17.02.1936, в. Ніканава, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць. Спецыяліст у галіне таваразнаўства прамысловых тавараў і сыравіны лёгкай прамысловасці. Кандыдат тэхнічных навук (1972), дацэнт (1978).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (аддзяленне "Таваразнаўства прамысловых тавараў", 1958), Маскоўскі кааперацыйны інстытут (педагагічны факультэт, 1966), Ленінградскі інстытут савецкага гандлю імя Ф. Энгельса (аспірантура, 1972).
    Навуковыя інтарэсы: даследаванне будовы, спажывецкіх уласцівасцей і ацэнка канкурэнтаздольнасці тэкстыльных матэрыялаў, штучнага футра.
    Месца працы, пасада: Гомельскі кааперацыйны тэхнікум (1962–1969, выкладчык), Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі (1973–2014, дацэнт кафедры таваразнаўства непрадуктовых тавараў).
    Узнагароды: знакі "Отличник советской потребительской кооперации" (1986), "40 гадоў працоўнай дзейнасцi ў спажывецкай кааперацыi Беларусi" (2011) і інш.

        Варыянтная форма
    Drozd, Maryâ Ignataŭna (нар. 1936)
    Шашкова, Марыя Ігнатаўна (нар. 1936) (дзявочае прозвішча)

        Гл. таксама
    Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі (Гомель). Факультэт камерцыі і фінансаў
    Дрозд, Мария Игнатьевна (кандидат технических наук ; товароведение ; род. 1936) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Исследование эксплуатационных свойств тканей из пряжи пневмомеханического способа прядения : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.19.08 / Дрозд Мария Игнатьевна. — Ленинград, 1972.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Дрозд Мария Игнатьевна // Путь в науку. — Гомель, 2007. — Вып. 4 : Кандидаты наук вузов и НИИ Гомельщины. — С. 66.
    Сайт Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі.
    Электронная бібліятэка Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі.