Справка
Нарадзіўся 20.05.1930, г. Шуя, Іванаўская вобласць, Расія. Філосаф, заснавальнік беларускай навуковай школы ў галіне філасофскіх праблем тэорыі сістэм, кібернетыкі, матэматыкі. Доктар філасофскіх навук (1975), прафесар (1976).
Адукацыя: Ленінградскае ваенна-марское вучылішча (1953), Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава (філасофскі факультэт, 1958).
Навуковыя інтарэсы: філасофскія праблемы прыроды і тэхнікі, тэорыі інфармацыі; удасканаленне падрыхтоўкі філасофскіх кадраў.
Месца працы, пасада: Ваенна-Марскі Флот СССР (Чарнаморскі флот, 1953–1960), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1960–1969), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1969–1988, прафесар, загадчык кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі Інстытута павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук), Кафедра філасофіі НАН Беларусі (1988–1998, загадчык кафедры), Інстытут філасофіі і права НАН Беларусі (з 1998, загадчык кафедры філасофіі).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (1992).
Памёр 20.11.2002.
Варыянтная форма
Žukaŭ, Mikalaj Ivanavič (1930—2002) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Философский анализ проблемы информации : автореферат диссертации ... доктора философских наук : 09.00.01 / Жуков Николай Иванович. ― Минск, 1973.
Информация в свете марксистско-ленинской теории отражения : автореферат диссертации ... кандидата философских наук / Н. И. Жуков. — Минск, 1964.
Анкета вучонага (без анкеты).
Жукаў Мікалай Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998.
Жуков Николай Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 568.
Николай Иванович Жуков (к 50-летию со дня рождения) // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Серыя 3, Гісторыя. Філасофія. Навуковы камунізм. Эканоміка. Права. — 1980. — № 2. — С. 78.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.