Справка
Нарадзіўся 01.01.1935, в. Слабодка, Горацкі раён, Магілёўская вобласць. Мовазнавец, спецыяліст у галіне рускага і беларускага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (1968), прафесар (1995).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аддзяленне рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта, 1959; аспірантура, 1965).
Навуковыя інтарэсы: марфалогія рускай і беларускай моў; актуальныя праблемы сучасных рускай і беларускай моў; тэарэтычныя асновы канцэпцыі моўнай адукацыі; методыка выкладання рускай мовы; навучанне і выхаванне спецыялістаў-філолаў вышэйшай кваліфікацыі.
Месца працы, пасада: Любоніцкі дзіцячы дом (Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць; з 1959, выхавацель, настаўнік, завуч), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1965, прафесар кафедры рускай мовы).
Узнагароды: Грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1980), значок Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР "За отличные успехи в работе высшей школы" (1982) і інш.
Памёр 12.07.2021.
Варыянтная форма
Pipčanka, Mikalaj Mihajlavič (1935—2021) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Русские и белорусские глаголы с приставкой при- : автореферат диссертации ... кандидата филологических наук : 660 ; 661 / Н. М. Пипченко. ― Минск, 1967.
Анкета вучонага (без анкеты).
Мікалай Міхайлавіч Піпчанка // Хто ёсць хто у сучаснай беларускай лінгвістыцы. — Мінск, 1997. — С. 85.
Мікалай Міхайлавіч Піпчанка : [60 год з дня нараджэння] / Л. А. Шаўчэнка // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія. — 1995. — № 1. — С. 80.
Николай Михайлович Пипченко : [70 лет со дня рождения] / Л. А. Шаўчэнка // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — 2004. — № 3. — С. 127—128.
Николай Михайлович Пипченко : [некролог] // Журнал Белорусского государственного университета. Филология. — 2021. — № 3. — С. 91—92.
Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Электронная бібліятэка БДУ.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.