Справка
Нарадзіўся 10.01.1926, г. Талачын, Віцебская вобласць. Тэрапеўт, кардыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1969), прафесар (1970). Удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1952), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (аспірантура, 1960).
Навуковыя інтарэсы: дыягностыка і лячэнне каранарнага атэрасклерозу і ішэмічнай хваробы сэрца.
Месца працы, пасада: Полацкая абласная санэпідстанцыя (1952–1954, загадчык эпідэміялагічнага аддзела); медыцынскія ўстановы Талачынскага раёна (1954–1958, галоўны ўрач Талачынскай раённай санэпідстанцыі, загадчык райздраваддзела, галоўны ўрач раённай бальніцы, Талачынскага раёна); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1960–970); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (1970–2008; у 1970–1991 – загадчык кафедры кардыялогіі, у 1973–1984 – прарэктар па навуковай рабоце, з 1991 – прафесар кафедры кардыялогіі і рэўматалогіі, у 2008 – загадчык кафедры).
Узнагароды: званне " Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь " (1991) і інш.
Памёр 05.10.2016.
Варыянтная форма
Garbačoŭ, Uladzіmіr Vasіlevіč (1926—2016) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Обеспеченность больных коронарным атеросклерозом витаминами C, B1, B6, PP и A, их взаимоотношения между собой и взаимосвязь с некоторыми показателями белкового и липидного обмена : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 754 / Горбачев Владимир Васильевич. — Вильнюс, 1969.
Горбачев Владимир Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 125.
Гарбачоў Уладзімір Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 55.
Горбачев Владимир Васильевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011. — Минск, 2011. — С. 45—47.
Горбачев Владимир Васильевич // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006). — Минск, 2006. — С. 26—27.
Сайт "Википедия".
Сайт БелМАПА.
ЗЭК бібліятэк Беларусі.