unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Мілянкоў, Станча Міленкавіч (доктар медыцынскіх навук ; гісталогія ; 1899—1969)

    Нарадзіўся 20.02.1899, с. Яла-Кёй, Тырнаўская акруга (сучас. г. Антонава), Балгарыя. Гістолаг. Доктар медыцынскіх навук (1937), прафесар (1940). Удзельнік грамадзянскай вайны.
    Адукацыя: Сярэднеазіяцкі ўіверсітэт (Ташкент; медыцынскі факультэт, 1929).
    Навуковыя інтарэсы: гістапаталагічныя змяненні скуры пры пелагры і іншых скурных захворваннях; марфалагічныя змены ў печані пры геліятропным таксікозе; структура нервова-рэцэптарных апаратаў унутраных органаў і скуры; нейрасакраторные элементы гіпаталама-гіпофізарнай сістэмы; кампенсаторна-прыспасабляльныя рэакцыі нервовай сістэмы.
    Месца працы, пасада: Ташкенцкі медыцынскі інстытут (1925–1940, у 1939–1940 – в. а. загадчыка кафедры гісталогіі і эмбрыялогіі; 1945–1952 – загадчык кафедры гісталогіі і эмбрыялогіі); Іркуцкі медыцынскі інстытут( 1940–1945, загадчык кафедры гісталогіі і эмбрыялогіі); Мінскі медыцынскі інстытут (1952–1969, загадчык кафедры гісталогіі з эмбрыялогіяй).
    Узнагароды: ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, медаль "За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.", ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР і інш.
    Памёр 17.10.1969, пахаваны ў Мінскуна на Усходніх могілках.

        Варыянтная форма
    Mіlânkoŭ, Stanča Mіlenkavіč (1899—1969)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Лячэбны факультэт
    Миленков, Станчо Миленкович (доктор медицинских наук ; гистология ; 1899—1969) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    К вопросу о гистопатологических изменениях кожи при пеллагре / С. М. Миленков. — Ташкент, 1935.
    Миленков Станчо Миленкович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 95—97. (Дата рождения: 20.02 (04.03).1899.)
    Мілянкоў Станча Міленкавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1970. — Т. 7. — С. 206—207.
    Мілянкоў Станча Міленкавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 376.
    Станчо Миленкович Миленков : [некролог] // Здравоохранение Белоруссии. — 1970. — № 1. — С. 92—93.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Дата нараджэння: 20.02 (04.03).1899.
    Сайт "Медицинский некрополь".