unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Скеп'ян, Мікалай Антонавіч (доктар медыцынскіх навук ; алергалогія ; 1931—2008)

    Нарадзіўся 18.08.1931, г. Петрыкаў, Гомельская вобласць. Алерголаг, прафпатолаг. Доктар медыцынскіх навук (1986), прафесар (1989). Галоўны пазаштатны алерголаг (з 1973), галоўны алерголаг і прафпатолаг (з 1983) Міністэрства аховы здароўя БССР. Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
    Адукацыя: Мазырская фельчарска-акушэрская школа (1952), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1958), Навукова-даследчы інстытут гігіены працы і прафзахворванняў (Масква; аспірантура, 1964).
    Навуковыя інтарэсы: пытанні алергалогіі і медыцыны працы.
    Месца працы, пасада: Старасельская бальніца (1958–1960, галоўны ўрач); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (1964–2008; з 1973 – дацэнт кафедры прафпаталогіі, у 1973–1989 – дэкан тэрапеўтычнага факультэта, у 1989–1996 – прарэктар па вучэбнай рабоце, з 1983 – загадчык кафедры алергалогіі і прафпаталогіі, з 2002 – прафесар кафедры).
    Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2003), медаль "За доблестный труд" (1971), значок "Отличник здравоохранения", Ганаровая грамата Урада Рэспублікі Беларусь (1993) і інш.
    Памёр 20.08.2008.

        Варыянтная форма
    Skep'ân, Mіkalaj Antonavіč (1931—2008)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск)
    Скепьян, Николай Антонович (доктор медицинских наук ; аллергология ; 1931—2008) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Патогенез, клиника и диагностика профессионального бронхита, обусловленного воздействием разной по химическому составу пыли : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.05 / Скепьян Николай Антонович. — Москва, 1987.
    Скепьян Николай Антонович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 674.
    Скеп'ян Мікалай Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 453.
    Скепьян Николай Антонович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011. — Минск, 2011. — С. 37—39.
    Скепьян Николай Антонович // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006). — Минск, 2006. — С. 23—24.
    Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.