unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Азаранка, Васілій Кліменцьевіч (кандыдат тэхнічных навук ; машынабудаванне ; нар. 1920)

    Нарадзіўся 09.07.1920, в. Красная Слабада, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць. Спецыяліст у галіне рамонту і эксплуатацыі аўтамабіляў, трактароў і сельскагаспадарчых машын. Кандыдат тэхнічных навук (1958). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (механічны факультэт, 1951; аспірантура, 1957).
    Навуковыя інтарэсы: вывучэнне і ўдасканаленне канструкцый рабочага абсталявання тарфяных пагрузачных машын; распрацоўка метадаў і сродкаў павышэння ресурсу аўтамабіляў, стварэнне метадычных асноў аптымізацыі сістэм дыягнаставання, тэхнічнага абслугоўвання і рамонту аўтатранпартных сродкаў; падрыхтоўка спецыялістаў для аўтапрадпрыемстваў.
    Месца працы, пасада: Інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957–1959, малодшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар), Беларуская навукова-даследчая станцыя механізацыі сельскай гаспадаркі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959–1960, намеснік дырэктара), Беларускі політэхнічны інстытут (з 1960, дацэнт кафедры "Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў", у 1968–1974 – загадчык кафедры "Аўтамабільны транспарт", адначасова ў 1965–1973 – намеснік дэкана аўтатрактарнага факультэта).
    Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі (1943, 1945), Айчыннай вайны 2-й ступені (1943), Айчыннай вайны 1-й ступені (1985) і інш.

        Варыянтная форма
    Azaranka, Vasilij Klimenc'evič (нар. 1920)

        Гл. таксама
    Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Аўтатрактарны факультэт
    Азаренко, Василий Климентьевич (кандидат технических наук ; машиностроение ; род. 1920) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Исследование ковшей погрузчиков напорного действия при заготовке фрезерного торфа на удобрение : автореферат диссертации ... кандидата технических наук / В. К. Азаренко. ― Минск, 1958.
    Анкета ученого (без анкеты).
    [Азаренко Василий Климентьевич] // Автотракторный факультет, 1951―2011 / БПИ — БГПА — БНТУ. — Минск, 2011. — С. 131 : фото.
    Партал аб франтавіках. Картачка франтавіка Азаранкі Васілія Кліменцьевіча.
    Сайт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
    Электронны каталог Навуковай бібліятэкі БНТУ.