unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Карабко, Уладзімір Васільевіч (кандыдат медыцынскіх навук ; фармакалогія ; 1896— )

    Нарадзіўся 06.06.1896 (25.05.1896 па ст. ст.), г. Мензелінск, Уфімская губерня, Расія. Фармаколаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1937), дацэнт (1938). Удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
    Адукацыя: Казанскі ўніверсітэт (1919).
    Навуковыя інтарэсы: вывучэнне фармакалагічнага дзеяння антысептычных сродкаў (прэпараты ёду), прэпаратаў, якія ўплываюць на сардэчна-сасудзістую сістэму; праблемы вывядзення лекавых сродкаў з арганізма (глюкоза, дыўрэтыкі); аказанне першай медыцынскай дапамогі пры атручванні лекавымі і таксічнымі рэчывамі; таксікалогія баявых атрутных рэчываў.
    Месца працы, пасада: Нікольск-Усурыйскі, горад (1924, санітарны ўрач); участковая бальніца Нікольск-Усурыйскага павета (1924–1925, галоўны ўрач); рабочая паліклініка (1925–1926, ардынатар); Далёкаўсходні краявы аддзел аховы здароўя (Хабараўск; 1926–1927, эпідэміёлаг); Усурыйская чыгунка (1927–1929, загадчык санітарнай службы); Бальніца-ізалятар (г. Краснаярск; 1929–1930, галоўны ўрач); Краснаярскі гарадскі аддзел аховы здароўя (1930–1931, інспектар); Пермскі медыцынскі інстытут (1937–1938, дацэнт); Віцебскі медыцынскі інстытут (1938–1941, загадчык кафедры фармакалогіі, адначасова дэкан факультэта); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1931–1937, асістэнт; 1943–1954, дацэнт кафедры фармакалогіі, у 1943–1953 – загадчык кафедры) і адначасова Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1946–1949, намеснік дырэктара па вучэбна-навуковай частцы).
    Узнагароды: медалі, Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1948) і інш.
    Памёр 00.00.0000.

        Варыянтная форма
    Karabko, Uladzіmіr Vasіl'evіč (1896— )

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Лячэбны факультэт
    Коробко, Владимир Васильевич (кандидат медицинских наук ; фармакология ; 1896— ) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Коробко Владимир Васильевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 30—31.
    Коробко Владимир Васильевич // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006). — Минск, 2006. — С. 20.
    Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
    Сайт БДМУ.