Справка
Нарадзіўся 14.09.1929, мяст. Мілаславічы, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць. Гігіеніст, арганізатар аховы здароўя. Кандыдат медыцынскіх навук (1975). Прэзідэнт Асацыяцыі сацыял-гігіеністаў і арганізатараў аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1993–1998).
Адукацыя: Магілёўская фельчарска-акушэрская школа (1949), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1955; ардынатура, 1963).
Навуковыя інтарэсы: арганізацыя медыцынскай дапамогі дзецям; сацыяльная гігіена і арганізацыя аховы здароўя.
Месца працы, пасада: Трудаўская ўчастковая бальніца (в. Труды, Полацкі раён; 1955–1956, галоўны ўрач); Сенненскі раён Віцебскай вобласці (1956–1961, галоўны ўрач Сенненскай раённай бальніцы, з 1958 – раёна); Віцебскі абласны аддзел аховы здароўя (1962–1967, намеснік загадчыка, з 1964 – загадчык); Міністэрства аховы здароўя БССР (1967–1990, першы намеснік міністра); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1980–1998, дацэнт кафедры сацыяльнай гігіены, эканомікі і арганізацыі аховы здароўя).
Узнагароды: званне "Заслужаны ўрач БССР" (1970), Дзяржаўная прэмія БССР (1984), ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў і інш.
Памёр 23.04.1998.
Варыянтная форма
Anіščanka, Kanstancіn Mіkalaevіč (1929—1998) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Развитие здравоохранения Белорусской ССР в годы предвоенных пятилеток (1928—1941 гг.) : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : 14.00.33 / Анищенко Константин Николаевич. — Минск, 1975.
Анищенко Константин Николаевич // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 20.
Константин Николаевич Анищенко // Здравоохранение Белоруссии. — 1989. — № 9. — С. 73.
Сайт Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.