На главную |
---|
Справка
Марозаў, Мікалай Парфіравіч (кандыдат фізіка-матэматычных навук ; матэматыка ; 1947—2023) |
Нарадзіўся 05.01.1947, в. Белы Мох, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць. Матэматык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1977), дацэнт (1988).
Адукацыя: Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць "Матэматыка, фізіка", 1970), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1974).
Навуковыя інтарэсы: якасная тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў; тэорыя біфуркацый нелінейных сістэм.
Месца працы, пасада: Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (1974–1985 – дацэнт кафедры матэматычнага аналізу, 1985–2012 – кафедры матэматычнага аналізу, інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, у 1992–2007 – загадчык кафедры, 2012–2015 – дацэнт кафедры алгебры, матэматычнага аналізу і дыферэнцыяльных ураўненняў, з 2015 – кафедры матэматыкі і інфарматыкі).
Узнагароды: знак "Выдатнік адукацыі" (2004) і інш.
Памёр 21.10.2023.
Варыянтная форма
Marozaŭ, Mikalaj Parfiravič (1947—2023) |
Марозаў, Мікалай Парфір'евіч (1947—2023) (беларуская мова) |
Гл. таксама
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова. Факультэт матэматыкі і прыродазнаўства |
Морозов, Николай Парфирович (кандидат физико-математических наук ; математика ; 1947—2023) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Приближенное вычисление периодов периодических решений сильно нелинейных систем : автореферат диссертации ... кандидата физико-математических наук : 01.01.02 / Морозов Николай Парфирович. — Минск, 1977.
Анкета вучонага (без анкеты).
Морозов Николай Порфирьевич // Ученые МГУ имени А. А. Кулешова : биобиблиографический справочник. — Могилев, 2013. — С. 241.
Сайт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.
Электронны архіў бібліятэкі МДУ імя А. А. Куляшова.
Электронны каталог бібліятэкі МДУ імя А. А. Куляшова.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |