unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Радзькоў, Аляксандр Міхайлавіч (доктар педагагічных навук ; нар. 1951)

    Нарадзіўся 01.07.1951, в. Вотня, Быхаўскi раён, Магілёўская вобласць. Матэматык, дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Доктар педагагічных навук (1997), прафесар (1998).
    Адукацыя: Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць "Матэматыка і фізіка", 1973), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (аспірантура, 1982).
    Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка навучання матэматыцы; праблемы бесперапыннай матэматычнай адукацыі; сучасныя тэхналогіі навучання.
    Месца працы, пасада: Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (1974–2003, прафесар кафедры алгебры і геаметрыі, у 1988–2001 – загадчык кафедры, 1990–1994 – прарэктар па вучэбнай рабоце, 1994–2001 – першы прарэктар, 2001–2003 – рэктар), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003–2010, міністр), Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2010–2014 – першы намеснік главы адміністрацыі, 2014–2015 – памочнік Прэзідэнта).
    Грамадская дзейнасць: старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" (2007–2018).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2002) і інш.

        Варыянтная форма
    Radz'koŭ, Alâksandr Mihajlavič (нар. 1951)

        Гл. таксама
    Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова. Рэктар
    Рэспубліка Беларусь. Міністэрства адукацыі
    Радьков, Александр Михайлович (доктор педагогических наук ; род. 1951) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Научные основы тестирования в системе непрерывного обучения математике : автореферат диссертации ... доктора педагогических наук : 13.00.02 / Радьков Александр Михайлович. ― Минск, 1996.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Радзькоў Аляксандр Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 221—222.
    Радьков Александр Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 369.
    Радьков Александр Михайлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2021. — Т. 6 : Могилевская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 262.
    Радьков Александр Михайлович // Ученые МГУ имени А. А. Кулешова : биобиблиографический справочник. — Могилев, 2013. — С. 246—248.
    Сайт "Вікіпедыя".