unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Някрасаў, Канстанцін Рыгоравіч (кандыдат педагагічных навук ; фізічная культура і спорт ; нар. 1925)

    Нарадзіўся 15.09.1925, в. Сунеева, Бірскі раён, Башкірыя, Расія. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Кандыдат педагагічных навук (1973), дацэнт (1973). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Башкірскі рэспубліканскі тэхнікум фізічнай культуры (1953), Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (спецыяльнасць "Фізічная культура", 1957), Навукова-даследчы інстытут фізічнага выхавання і школьнай гігіены АПН СССР (аспірантура, 1961), Маскоўскі абласны педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай (аспірантура, 1969).
    Навуковыя інтарэсы: тэорыя і практыка фізічнай культуры і спорту; методыка фарміравання дакладнасці кідальных рухаў; развіццё дзіцячага баскетбола; падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у галіне фізічнай культуры.
    Месца працы, пасада: Узброеныя Сілы СССР (1942–1950), Уфімскі маторабудаўнічы завод (1957–1958, інструктар фізкультуры), СШ № 58 г. Ульянаўска (1958–1960, настаўнік), Плодаагародніцкі інстытут імя І. У. Мічурына (1961–1962, выкладчык), Мардоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1962–1967, выкладчык), Белгародскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1969–1971, выкладчык), Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (1971–1977, дацэнт кафедры тэорыі і методыкі фізвыхавання, у 1973–1977 – загадчык кафедры).
    Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені, медаль "За отвагу", знак "Выдатнік народнай асветы" і інш.

        Варыянтная форма
    Nâkrasaŭ, Kanstancin Rygoravič (нар. 1925)

        Гл. таксама
    Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна. Факультэт фізічнага выхавання
    Некрасов, Константин Григорьевич (кандидат педагогических наук ; физическая культура и спорт ; род. 1925) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Значение вариативности условий обучения в развитии точности метательных движений у младших школьников (на примере баскетбола) : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 735 / Некрасов К. Г. — Москва, 1969.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Някрасаў Канстанцін Рыгоравіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 157.
    Рэпазіторый БрДУ імя А. С. Пушкіна.
    Сайт БрДУ імя А. С. Пушкіна. Фота.