Справка
Нарадзіўся 10.03.1937, с. Каручхоз, Шмакаўскі раён, Прыморскі край, Расія. Эканаміст. Доктар эканамічных навук (1973), прафесар (1976).
Адукацыя: Маскоўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць "Эканоміка і арганізацыя прамысловасці прадметаў шырокага спажывання", 1959), Усесаюзны завочны інстытут тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці (аспірантура, 1965).
Навуковыя інтарэсы: праблемы арганізацыі павышэння эфектыўнасці вытворчасці.
Месца працы, пасада: камбінат "Искож" (г. Нальчык), Кабардзіна-Балкарскі Саўнаргас, Маскоўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1965–1966, асістэнт кафедры эканомікі, арганізацыі і планавання вытворчасці), Іркуцкі інстытут народнай гаспадаркі (1966–1973, загадчык кафедры эканомікі і арганізацыі машынабудавання, прарэктар па вучэбнай рабоце, прарэктар па навуковай рабоце), Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (1974–1990, загадчык кафедры галіновых эканомік), Расійская інжынерная акадэмія менеджменту і аграбізнесу (1992–2004, загадчык кафедры эканомікі і прадпрымальніцкай дзейнасці, прарэктар па вучэбнай рабоце, прарэктар па навуковай рабоце, кансультант), Расійскі дзяржаўны сацыяльны ўніверсітэт (2004–2007, прафесар кафедры прадпрымальніцтва, кіравання і маркетынгу), Маскоўскі гарадскі ўніверсітэт кіравання Урада Масквы (2007–2011, прафесар кафедры менеджменту), Маскоўскі рэгіянальны сацыяльна-эканамічны інстытут (2002–2017, загадчык кафедры менеджменту і маркетынгу, кафедры дзяржаўнага і муніцыпальнага кіравання).
Памёр 24.10.2021, г. Мыцішчы, Маскоўская вобласць.
Варыянтная форма
Kim, Sârgej Alâkseevič (1937—2021) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Теоретические основы стадийно-поточного изготовления продукции и повышение эффективности производства : автореферат диссертации ... доктора экономических наук : 594 / С. А. Ким. — Иркутск, 1972.
Анкета вучонага (без анкеты).
Кім Сяргей Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 260.
Сайт "Википедия".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.