На главную |
---|
Справка
Місюк, Мікалай Сямёнавіч (доктар медыцынскіх навук ; неўралогія ; 1919—1990) |
Нарадзіўся 19.12.1919, г. Котлас, Архангельская вобласць, Расія. Вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Доктар медыцынскіх навук (1957), прафесар (1958). Член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Ленінградская ваенна-марская медыцынская акадэмія (1942; ад'юнктура, 1948).
Навуковыя інтарэсы: механізм работы мозга ў норме і паталогіі; пытанні нейракібернетыкі і прыкладной кібернетыкі; укараненне ў клінічную неўрапатологію прыкладных аспектаў тэорыі інфармацыі і распазнавання захворванняў нервовай сістэмы чалавека на базе электронна-вылічальнай тэхнікі.
Заснавальнік педагагічнай школы неўрапатолагаў Беларусі.
Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (вершы, проза).
Месца працы, пасада: Ленінградскі інстытут удасканалення ўрачоў імя С. М. Кірава (1948–1956, асістэнт, з 1949 – дацэнт кафедры нервовых хвароб); Архангельскі медыцынскі інстытут (1956–1960, загадчык кафедры нервовых хвароб); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1960–1990; у 1960–1989 – загадчык кафедры нервовых хвароб, з 1989 – прафесар).
Узнагароды: ордэн Чырвонай Зоркі, медалі.
Памёр 13.10.1990, пахаваны Паўночных могілках у Мінску .
Варыянтная форма
Misûk, Mіkalaj Sâmënavіč (1919—1990) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Педыятрычны факультэт |
Мисюк, Николай Семенович (доктор медицинских наук ; неврология ; 1919—1990) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Опыт интрацеребральных инфекций лекарственных веществ : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук / Н. С. Мисюк. — Ленинград, 1956.
Мисюк Николай Семенович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 116.
Місюк Мікалай Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 475.
Николай Семенович Мисюк // Здравоохранение Белоруссии. — 1970. — № 1. С. 83—84.
Мисюк Николай Семенович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 195—197.
Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях".
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
Сайт "Википедия".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |