Справка
Нарадзіўся 28.03.1914 (15.03.1914 па ст. ст.), г. Першамайск, Мікалаеўская вобласць, Украіна. Урач-фтызіятр. Кандыдат медыцынскіх навук (1954), дацэнт (1959). Удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Адэскі медыцынскі інстытут (1938).
Навуковыя інтарэсы: хірургічнае лячэнне хворых на туберкулёз лёгкіх; прымяненне плеўральнага, экстраплеўральнага пнеўмалізу і таракапластыкі хворых на туберкулёз лёгкіх.
Месца працы, пасада: Міністэрства аховы здароўя БССР (1944–1946, старшы інспектар, начальнік упраўлення); Беларускі навукова-даследчы інстытут туберкулёзу (1946–1949); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1949–1976; кафедра туберкулёзу, дацэнт, у 1957–1971 – загадчык кафедры, і адначасова 1957–1958 – дэкан лячэбнага факультэта).
Узнагароды: званне "Заслужаны ўрач БССР" (1972), ордэн Чырвонай Зоркі, медалі "За победу над Германией", "Партизану Отечественной войны" (1-ай ступені) і інш.
Памёр 23.11.1976, пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.
Варыянтная форма
Bely, Mіkalaj Rygoravіč (1914—1976) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Эндоплевральный метод разрушения плевральных сращений при лечебном пневмотораксе : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук / Н. Г. Белый. — Минск, 1954.
Памяти Николая Григорьевича Белого // Здравоохранение Белоруссии. — 1977. — № 3. — С. 92—93.
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Гісторыя кафедры фтызіяпульманалогіі.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.