Справка
Нарадзілася 10.12.1922, г. Чэркеск, Карачаева-Чэркесія, Расія. Мовазнавец, спецыяліст у галіне рускага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (1962). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць "Руская мова і літаратура", 1949; аспірантура, 1952).
Навуковыя інтарэсы: сучасная руская мова (лексікалогія, сінтаксіс); грамадска-палітычная лексіка; руская літаратурная мова 19 – пачатку 20 ст.
Месца працы, пасада: Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1952–1953, старшы выкладчык кафедры рускай мовы), Полацкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Г. Скарыны (1953–1959, старшы выкладчык кафедры рускай і беларускай моў), Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова (1959–1992, дацэнт кафедры рускай мовы, у 1964–1974 – загадчык кафедры).
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені (1985), медалі "За оборону Кавказа" (1943), "За взятие Будапешта" (1945), "За Победу в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг." (1945) і інш.
Варыянтная форма
Virkoŭskaâ, Alâŭcina Mihajlaŭvna (нар. 1922) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Общественно-политическая лексика книги В. И. Ленина "Что делать?" : автореферат диссертации ... кандидата филологических наук / А. М. Вирковская. — Минск, 1961.
Анкета вучонага (без анкеты).
Віркоўская Аляўціна Міхайлаўна // Мовазнаўцы Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. А. Куляшова : Агульнае і славянскае мовазнаўства (1930—2001) : біябібліяграфічны даведнік / Я. Я. Іваноў, В. І. Рагаўцоў. — Магілёў, 2002. — С. 111—113. — Інфармацыя: месца нараджэння – г. Чэркаск Стаўрапольскага краю [г. зн. г. Чэркеск].
Войной опаленная юность наша... : [Алевтина Михаиловна Вирковская] // Этот день мы приближали как могли… : сборник воспоминаний участников Великой Отечественной войны / Могилевский государственный университет им. А. А. Кулешова. ― Могилев, 2003. — С. 55—60.
Сайт гісторыка-філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.