Справка
Нарадзілася 24.03.1896, в. Высачаны, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць. Геабатанік, балотазнавец. Кандыдат сельскагаспаарчых навук (1956), старшы навуковы супрацоўнік (0000). Рэпрэсіравана як "жонка ворага народа" (арыштавана ў 1938, саслана ў Казахстан тэрмінам на 5 год), рэабілітавана (1957).
Адукацыя: Сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева (1925).
Навуковыя інтарэсы: культуртэхнічны стан балот Беларусі; балоты БССР у басейнах рэк Заходняя Дзвіна, Днепр, Беразіна, Сож, Прыпяць, Нёман; геабатанічнае апісанне лугоў БССР; экатыпы шматгадовых лугавых траў на асушаных тарфяніках.
Месца працы, пасада: Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР (з 1926), Усесаюзны навукова-даследчы балотны інстытут (1930-я, старшы навуковы супрацоўнік), Казахстан (настаўнік, аграном калгаса), Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1945–1947, выкладчык), Віцебскі ветэрынарны інстытут (1947–1954 – загадчык кафедры батанікі і кормавытворчасці, 1954–1967 – дацэент кафедры аграноміі і батанікі).
Узнагароды: ордэн "Знак Почета" і інш.
Варыянтная форма
Baranava, Maryna Erameeŭna (1896— ) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Материковые луга и эффективность их удобрения (северная и средняя часть Витебской области) : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук / М. Е. Баранова. ― Витебск, 1955.
Анкета вучонага (без анкеты).
[Баранава Марыя Ерамееўна] // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 13.
[Баранова Мария Еремеевна] // Учреждение образования "Витебская ордена "Знак Почета" государственная академия ветеринарной медицины" : история и современность (к 90-летию со дня основания)", 1924—2014. — Витебск, 2014. — С. 331.
Ляўчэня Сяргей Сямёнавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991 : энцыклапедычны даведнік : у 3 т. / Леанід Маракоў. — Мінск, 2005. — Т. 3, кн. 2. — С. 53—54. — У змесце пра жонку — Баранаву М. Е.
Сайт ВДАВМ.
Рэпазіторый ВДАВМ.
Электронны каталог бібліятэкі ВДАВМ.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.