unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Новікаў, Мяфодзій Якаўлевіч (кандыдат тэхнічных навук ; водная гаспадарка ; 1899—1974)

    Нарадзіўся 03.07.1899, мяст. Дуброўна, Горацкі павет, Магілёўская губерня (сучас. горад, Віцебская вобласць). Спецыяліст у галіне гідратэхнікі і меліярацыі. Кандыдат тэхнічных навук (1951), дацэнт (1952).
    Адукацыя: Рагачоўская настаўніцкая семінарыя (1917), Сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева (кваліфікацыя "Інжынер-гідратэхнік", 1924).
    Навуковыя інтарэсы: гаспадарча-дарожная сетка на асушаных балотах Палесся; даследаванні лёсападобных суглінкаў як асноў збудаванняў; меліярацыя западзінных зямель.
    Месца працы, пасада: Маскоўскі абласны зямельны аддзел, Сталінградскі зямельны аддзел (1924–1925); Ульянаўскі зямельны аддзел (1925–1928, губернскі інжынер-меліяратар); Ніжагародскі зямельны аддзел (1928–1931, інжынер-меліяратар); Беламорска-Балтыйскі канал, канал Масква–Волга (1932–1937, старшы выканавец работ); Упраўленне будаўніцтва Куйбышаўскага гідравузла (1937–1940, намеснік начальніка аддзела, галоўны інжынер); Дзяржынская кантора "Коммунстрой" (1940–1942, галоўны інжынер); Сормаўскае торфапрадпрыемства (1942–1944, галоўны інжынер); Горкаўскі трэст "Торфострой" (1944–1948, старшы інжынер); Горкаўскі сельскагаспадарчы інстытут (1948–1950); Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1950–1968; з 1951 – загадчык кафедры гідратэхнічных збудаванняў).
    Памёр 09.11.1974.

        Варыянтная форма
    Novіkaŭ, Mâfodzіj Âkaŭlevіč (1899—1974)

        Гл. таксама
    Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (Горкі). Меліярацыйна-будаўнічы факультэт
    Новиков, Мефодий Яковлевич (кандидат технических наук ; водное хозяйство ; 1899—1974) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Новиков Мефодий Яковлевич // Мелиоративно-строительный факультет : очерк истории и деятельности (1919–2014) : монография : посвящается 95-летию факультета и 170-летию мелиоративного образования и мелиоративной науки в Горках. — Горки, 2015. — С. 127—129.
    Сайт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.