На главную |
---|
Справка
Несцераў, Цімафей Сямёнавіч (кандыдат ветэрынарных навук ; 1911—1999) |
Нарадзіўся 28.02.1911, г. Рыга, Латвія. Урач ветэрынарнай медыцыны. Кандыдат ветэрынарных навук (1956), дацэнт (1960). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Віцебскі ветэрынарны інстытут (1933).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне марфалогіі і таксікалогіі плесневых грыбоў у мясе і мясапрадуктах; санітарная экспертыза прадуктаў; метады барацьбы з плеснявеннем.
Месца працы, пасада: саўгас "Адаменкі" (Лёзненскі раён, Віцебская вобласць; 1933, ветэрынарны ўрач), Беларуская навукова-даследчая ветэрынарная доследная станцыя (1934–1938, асістэнт, загадчык дыягнастычнага кансультацыйнага аддзела), Віцебская ветэрынарна-бактэрыялагічная лабараторыя (1938–1941, дырэктар), Віцебскі холадакамбінат (1948–1949, ветэрынарны ўрач), Віцебскі ветэрынарны інстытут (з 1949, дацэнт кафедры ветэрынарна-санітарнай экспертызы, у 1960–1974 – загадчык кафедры, 1963–1965 – дэкан ветэрынарнага факультэта).
Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені і інш.
Памёр 29.03.1999.
Варыянтная форма
Nesceraŭ, Cimafej Sâmënavič (1911—1999) |
Гл. таксама
Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны. Факультэт ветэрынарнай медыцыны |
Нестеров, Тимофей Семенович (кандидат ветеринарных наук ; 1911—1999) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Культурально-морфологические и токсические свойства плесневых грибков, обнаруженных на мясе и мясных продуктах, и их ветеринарно-санитарная оценка : автореферат диссертации ... кандидата ветеринарных наук / Т. С. Нестеров. ― Минск, 1956.
Анкета вучонага (без анкеты).
[Нестеров Тимофей Семенович] // Учреждение образования "Витебская ордена "Знак Почета" государственная академия ветеринарной медицины" : история и современность (к 90-летию со дня основания), 1924—2014. — Витебск, 2014. — С. 117—118.
Сайт Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Рэпазіторый ВДАВМ.
Электронны каталог бібліятэкі ВДАВМ.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |