На главную |
---|
Справка
Белявец, Пётр Сцяпанавіч (кандыдат фізіка-матэматычных навук ; матэматыка ; нар. 1927) |
Нарадзіўся 09.08.1927, в. Баранкі, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць. Матэматык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1970), дацэнт (1974). Удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Брэсцкі настаўніцкі інстытут (1948), Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Я. Купалы (1951), Інстытут матеэматыкі АН БССР (аспірантура, 1969).
Навуковыя інтарэсы: якасная тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў.
Месца працы, пасада: Дзмітравіцкая сярэдняя школа (Камянецкі раён; 1951–1958, настаўнік, дырэктар), Камянецкі раённы аддзел КПБ (1958–1963, лектар, інструктар, загадчык аддзела), Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (1963–1988, старшы выкладчык кафедры вышэйшай матэматыкі, дацэнт, загадчык кафедры алгебры, кафедры алгебры і геаметрыі).
Варыянтная форма
Belâvec, Pëtr Scâpanavič (нар. 1927) |
Гл. таксама
Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна. Фізіка-матэматычны факультэт |
Белевец, Петр Степанович (кандидат физико-математических наук ; математика ; род. 1927) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Качественное исследование в целом некоторых динамических систем : автореферат диссертации ... кандидата физико-математических наук : 003 / П. С. Белевец. ― Минск, 1969.
Анкета вучонага (без анкеты).
Белявец Пётр Сцяпанавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 85.
Сайт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |