unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Прахарэнка, Пётр Пятровіч (доктар тэхнічных навук ; 1939—2008)

    Нарадзіўся 19.09.1939, в. Межанец, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць. Вучоны ў галіне фізікі неразбуральнага кантролю. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1989). Акадэмік НАН Беларусі (2000).
    Адукацыя: Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (кваліфікацыя "Інжынер-механік", 1961), Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР (аспірантура, 1968).
    Навуковыя інтарэсы: фізіка неразбуральнага кантролю і тэхнічная дыягностыка; капілярная дэфектаскапія.
    Заснавальнік навуковай школы па капілярнай дэфектаскапіі.
    Больш за 70 вынаходстваў.
    Месца працы, пасада: Яраслаўскі паравозарамонтны завод (1961–1964, майстар, начальнік цэха); Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1964–1965); Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР (1965–1974); Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук АН БССР (1974–1977, вучоны сакратар); Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Беларусі (1977–1983, інструктар аддзела навукі і навучальных устаноў); Інстытут прыкладной фізікі (1984–2008; у 1984–1993 – загадчык лабараторыі капілярных з'яў, у 1993–2004 – дырэктар, з 2005 – галоўны навуковы супрацоўнік).
    Узнагароды: медаль Францыска Скарыны (2004).
    Памёр 09.06.2008.

        Варыянтная форма
    Praharènka, Pëtr Pâtrovіč (1939—2008)

        Гл. таксама
    Інстытут прыкладной фізікі (Мінск). Дырэктар
    Прохоренко, Петр Петрович (доктор технических наук ; 1939—2008) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Развитие теории капилярного контроля и разработка методов повышения его чувствительности на основе применения акустических колебаний : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.02.11 / Прохоренко Петр Петрович. — Москва, 1988.
    Прохоренко Петр Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 308.
    Прахарэнка Пётр Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 30.
    Прохоренко Петр Петрович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 236.
    Академик Петр Прохоренко / [составители: В. Е. Козляков, Г. Е. Коновалов, М. П. Прохоренко]. — Минск, 2012.
    Инженер, академик, директор института / Л. Пинчук // Путь в науку : очерки о докторах и профессорах – выпускниках гомельских вузов. — Гомель, 2006. — Вып. 1 : Доктора и профессора – выпускники БелГУТа. — С. 97—101: фот.