Справка
Нарадзіўся 07.01.1934, в. Грабьё, Парыцкі (сучас. Акцябрскі) раён, Гомельская вобласць. Спецыяліст у галіне сельскагаспадарчай меліярацыі. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1994).
Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (кваліфікацыя "Інжынер-гідратэхнік", 1960), Маскоўскі гідрамеліярацыйны інстытут (аспірантура, 1966).
Навуковыя інтарэсы: гідрамеліярацыя; прагназаванне і планаванне водакарыстання, водаразмеркавання і рэгулявання водна-паветранага рэжыму ў меліярацыйных сістэмах.
Месца працы, пасада: Капыльская рамонтна-тэхнічная меліярацыйная станцыя і Слуцкае будаўніча-мантажнае ўпраўленне (1960–1962, галоўны інжынер, намеснік дырэктара па вытворчасці; старшы прараб); Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1962–1963, асістэнт кафедры сельскагаспадарчай меліярацыі); Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (1972–1976, старшы навуковы супрацоўнік аддзела эксплуатацыі меліярацыйных сістэм); Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (1966–1972 і з 1976, дацэнт, у 1992–2008 – прафесар кафедры гідраўлікі і гідраўлічных машын).
Варыянтная форма
Haladok, Leanіd Alâkseevіč (нар. 1934) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Новые методы расчета осушительно-увлажнительных систем : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.23.07 / Холодок Леонид Алексеевич. — Москва, 1991.
Халадок Леанід Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 527.
Холодок Леонид Алексеевич // Мелиоративно-строительный факультет : очерк истории и деятельности (1919―2014) : монография : посвящается 95-летию факультета и 170-летию мелиоративного образования и мелиоративной науки в Горках. — Горки, 2015. — С. 153
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.