unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Сідарчук, Ганна Серафімаўна (кандыдат педагагічных навук ; нар. 1939)

    Нарадзілася 04.11.1939, в. Коматава, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання матэматыцы. Кандыдат педагагічных навук (1975), дацэнт (1979).
    Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Я. Купалы (фізіка-матэматычны факультэт, кваліфікацыя "Выкладчык матэматыкі, фізікі і чарчэння сярэдняй школы", 1961; аспірантура, 1974).
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя развіцця школьнай матэматычнай адукацыі ў Беларусі; праблемы падрыхтоўкі настаўнікаў матэматыкі пачатковай і сярэдняй школы; творчая дзейнасць настаўнікаў пачатковых класаў.
    Месца працы, пасада: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (з 1961 – лабарант, выкладчык кафедры элементарнай матэматыкі, з 1977 – дацэнт кафедры геаметрыі і методыкі выкладання матэматыкі, у 1982–1986 – загадчык кафедры, з 1986 – дацэнт кафедры педагогікі і методыкі пачатковага навучання, у 1987–1999 і 2006–2008 – загадчык кафедры, з 2008 – дацэнт кафедры матэматыкі і методыкі яе выкладання).

        Варыянтная форма
    Sidarčuk, Ganna Serafimaŭna (нар. 1939)

        Гл. таксама
    Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Педагагічны факультэт
    Сидорчук, Анна Серафимовна (кандидат педагогических наук ; род. 1939) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Школьное математическое образование в Белоруссии (конец XIX в. — 70-е гг. XX в.) : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.02 / Сидорчук Анна Серафимовна. ― Минск, 1975.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Сідарчук Ганна Серафімаўна // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 468—469.
    Сідарчук Ганна Серафімаўна // Людзі культуры з Гродзеншчыны : даведнік / Аляксей Пяткевіч. — Гродна, 2000. — С. 267.
    Анна Серафимовна Сидорчук // Кафедра математики и методики ее преподавания Гродненского государственного университета имени Янки Купалы: исторический очерк / А. С. Сидорчук . ― Гродно, 2016. — С. 187—189.
    Электронная бібліятэка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.