Справка
Нарадзіўся 08.03.1952, в. Пукшына, Віцебскі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне прыватнай заатэхніі, тэхналогіі вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1981).
Адукацыя: Віцебскі ветэрынарны інстытут (зоаінжынерны факультэт, спецыяльнасць "Заатэхнія", 1975), Беларускі навукова-даследчы інстытут жывёлагадоўлі (аспірантура, 1979).
Навуковыя інтарэсы: свінагадоўля; аптымізацыя сістэмы кармлення на аснове новых рэцэптаў прэміксаў і камбікармоў; утрыманне і рэжым выкарыстання быкоў-вытворнікаў; вытворчасць малака і ялавічыны.
Месца працы, пасада: саўгас "Залескі" (Валожынскі раён, Мінская вобласць; 1975–1977, галоўны заатэхнік), Беларускі навукова-даследчы інстытут жывёлагадоўлі (1979–1988, старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэхналогі вытворчасці свініны), Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (з 1988 – дацэнт кафедры прыватнай жывёлагадоўлі, у 1998–2018 – кафедры тэхналогіі вытворчасці прадукцыі і механізацыі жывёлагадоўлі).
Варыянтная форма
Smunëŭ, Vasilij Ivanavič (нар. 1952) |
Смунеў, Васілій Івановіч (нар. 1952) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Изучение эффективности различных режимов выращивания ремонтных свинок : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук : 06.02.04 / Смунев Василий Иванович. ― Жодино, 1981.
Ветэрынарная энцыклапедыя. — Мінск, 1995. — Сярод аўтараў артыкулаў Смунёў В. І.
Практыкум па жывёлагадоўлі / В. І. Савельеў ; [рэцэнзенты: В. І. Смунёў, М. К. Капусцін]. ― Мінск, 1998.
Анкета вучонага (без анкеты).
[Смунев Василий Иванович] // Учреждение образования "Витебская ордена "Знак Почета" государственная академия ветеринарной медицины" : история и современность (к 90-летию со дня основания), 1924—2014. — Витебск, 2014. — С. 364.
Сайт Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Форма прозвішча на беларускай мове "Смунеў".
Рэпазіторый ВДАВМ.
Электронны каталог бібліятэкі ВДАВМ.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.