Справка
Нарадзіўся 01.10.1946, в. Убалаць, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць. Матэматык, спецыяліст у галіне матэматычнай логікі, алгебры і тэорыі лікаў. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1980).
Адукацыя: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1967), Інстытут матэматыкі АН БССР (аспірантура, 1973).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя канечных груп; уплыў максімальных падгруп на будову канечных груп; займальная матэматыка.
Месца працы, пасада: Дубавіцкая 8-гадовая школа (Кармянскі раён; 1967–1968, завуч), Міхайлаўская 8-гадовая школа (Калінкавіцкі раён; 1968–1970, дырэктар), Гомельскі філіял Маскоўскага кааператыўнага інстытута (1973–1977, асістэнт), Інстытут матэматыкі АН БССР (Гомельскае аддзяленне, з 1977, старшы навуковы супрацоўнік), Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна (з 1989, дацэнт кафедры алгебры і матэматычнага аналізу, кафедры матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі, у 1996–2001 – загадчык кафедры).
Варыянтная форма
Saluk, Mihail Ivanavič (нар. 1946) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Конечные группы с неабнормальными пересечениями подгрупп : автореферат диссертации ... кандидата физико-математических наук : 01.01.06 / Салук Михаил Иванович. — Гомель, 1980.
Анкета вучонага (без анкеты).
Салук Михаил Иванович // Путь в науку. — Гомель, 2007. — Вып. 4 : Кандидаты наук вузов и НИИ Гомельщины. — С. 271.
Михал Иванович Слук // Веснік Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта. — 2006. — № 2. — С. 172.