Справка
Нарадзіўся 21.01.1941, в. Чаркесы, Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць. Вучоны ў галіне воднай гаспадаркі, гідралогіі, рэчышчавых працэсаў і водазабеспячэння. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1993). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1992), Міжнароднай інжынернай акадэміі (1995).
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (кваліфікацыя "Інжынер-гідратэхнік", 1962).
Навуковыя інтарэсы: рэгуляванне, аднаўленне і разлік устойлівасці рэчышчаў рэк і каналаў, канструкцый і спосабаў іх умацавання; распрацоўкі ў галіне гідраэкалогіі, якія накіраваны на паляпшэнне воднага рэжыму і экалагічнага стану рэк, азёр і вадасховішчаў.
Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (1962–1992; у 1976–1992 – загадчык лабараторыі рэчышчавых працэсаў і рэгулявання водапрыёмнікаў, загадчык аддзела гідратэхнікі); Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (з 1993; у 1994–2011 – загадчык кафедры "Водазабеспячэнне і водаадвядзенне", з 2011 – прафесар). Інфармацыя на 2022.
Варыянтная форма
Mihnevič, Èduard Ivanavič (нар. 1941) |
Mikhnevich, E. I. (нар. 1941) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Совершенствование методов расчета и способов повышения устойчивости русел регулируемых рек – водоприемников и проводящих каналов гидромелиоративных систем : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 06.01.02 / Михневич Эдуард Иванович. — Минск, 1990.
Михневич Эдуард Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 124.
Міхневіч Эдуард Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 487.
Михневич Эдуард Иванович // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси / Институт мелиорации и луговодства НАН Беларуси. ― Минск, 2005. — С. 116—117.
Эдуард Иванович Михневич : (к 80-летию) // Мелиорация. — 2021. — № 1. — С. 68—69 : фот.
Сайт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Рэпазіторый Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
"eLIBRARY.RU".