unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Герашчанка, Анатолій Мікалаевіч (доктар эканамічных навук ; нар. 1932)

    Нарадзіўся 20.03.1932, в. Сасновіца, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць. Спецыяліст у галіне эканомікі водагаспадарчага будаўніцтва. Доктар эканамічных навук (1987).
    Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (кваліфікацыя "Інжынер-гідратэхнік", 1956), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (аспірантура, спецыяльнасць "Эканоміка сельскагаспадарчых меліярацый", 1966).
    Навуковыя інтарэсы: эканамічнае абгрунтаванне будаўніцтва і эксплуатацыі меліярацыйных сістэм.
    Месца працы, пасада: Скідзельская машынна-меліярацыйная станцыя (1956, начальнік участка); Беларускі навукова-даследчы інстытут эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці (1956–1961, малодшы навуковы супрацоўнік); Дзяржплан БССР (1961–1963, старшы інжынер аддзела меліярацыі); Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (1966–1990, малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела эканомікі меліярацыйнага і водагаспадарчага будаўніцтва).

        Варыянтная форма
    Geraščanka, Anatolіj Mіkalaevіč (нар. 1932)

        Гл. таксама
    Інстытут меліярацыі (Мінск)
    Геращенко, Анатолий Николаевич (доктор экономических наук ; род. 1932) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Проблемы повышения экономической эффективности мелиоративного строительного производства в системе АПК : автореферат диссертации ... доктора экономических наук : 08.00.05 ; 08.00.24 / Геращенко Анатолий Николаевич. — Минск, 1986.
    Геращенко Аналий Николаевич // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси / Институт мелиорации и луговодства НАН Беларуси. ― Минск, 2005. — С. 106.
    Сайт "ekonomika.by".