На главную |
---|
Справка
Клімкоў, Васіль Ціханавіч (доктар тэхнічных навук ; водная гаспадарка ; нар. 1938) |
Нарадзіўся 18.05.1938, хутар Зацішча, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць. Спецыяліст у галіне сельскагаспадарчай меліярацыі, гідратэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1997), прафесар (2008).
Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (кваліфікацыя "Інжынер-гідратэхнік", 1962), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (аспірантура, 1968).
Навуковыя інтарэсы: удасканаленне канструкцый меліярацыйных сістэм, галоўным чынам сельскагаспадарчага дрэнажу і водазабеспячэння; распрацоўка новых канструкцый і ўкараненне палімерных і кампазіцыйных матэрыялаў у меліярацыйнае і водагаспадарчае будаўніцтва.
18 патэнтаў на вынаходствы.
Месца працы, пасада: БелНДІ меліярацыі і лугаводства (1962–2003; у 1972–1983 – старшы навуковы супрацоўнік, з 1983 – загадчык лабараторыі вертыкальнага дрэнажу і новых матэрыялаў, пазней лабараторыі меліярацыі і інтэнсіфікацыі земляробства на меліяраваных тарфяных глебах); Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (2002–2017, прафесар кафедры "Водазабеспячэнне і водаадвядзенне").
Варыянтная форма
Klimkoŭ, Vasіl' Cіhanavіč (род. 1938) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Совершенствование конструкций мелиоративных систем на основе полимерных материалов : диссертация ... доктора технических наук : 06.01.02 / Климков Василий Тихонович. — Минск, 1995.
Климков Василий Тихонович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 77.
Клімкоў Васіль Ціханавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 407.
Климков Василий Тихонович // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси / Институт мелиорации и луговодства НАН Беларуси. ― Минск, 2005. — С. 111.
Климков Василий Тихонович : (к 80-летию со дня рождения) / М. Г. Голченко, В. Н. Кондратьев, А. И. Митрахович // Мелиорация. — 2018. — № 2. — С. 65—66 : фот.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |