![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Акулаў, Мікалай Сяргеевіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; фізіка ; 1900—1976) |
Нарадзіўся 12.12.1900, г. Арол, Расія. Фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1936), прафесар (1936). Акадэмік АН БССР (1940).
Адукацыя: 1-ы Маскоўскі ўніверсітэт (1926).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя хімічнай дынамікі і ланцуговых працэсаў; статыстычная тэорыя дыслакацыі; тэорыя пластычнасці і трываласці.
Заснавальнік навуковай школы па метадах неразбуральнага кантролю.
20 вынаходстваў.
Месца працы, пасада: Ніжагародскі дзяржаўны ўніверсітэт (1929–1930, дацэнт кафедры фізікі); Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1931–1941 і 1943–1954, загадчык кафедры магнетызму), адначасова Аддзяленне тэхнічных навук АН БССР (1940–1946, акадэмік-сакратар); Казахстанскі дзяржаўны ўніверсітэт (Алма-Ата; 1941–1943); Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (1954–1955, в. а. загадчыка кафедры тэарэтычнай фізікі); Маскоўскі інстытут хімічнага машынабудавання (1955–1957, прафесар); Маскоўскі геолагаразведачны інстытут імя С. Арджанікідзэ (1957–1959, прафесар, загадчык кафедры фізікі); Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР (1959–1963, загадчык лабараторыі фізічных праблем); Аддзел фізікі неразбуральнага кантролю АН БССР (1963–1976; загадчык аддзела, з 1967 – загадчык лабараторыі магнетызму).
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія СССР (1941), Дзяржаўная прэмія БССР (1976), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1951) і інш.
Памёр 21.09.1976.
Варыянтная форма
Akulaŭ, Mіkalaj Sârgeevіč (1900—1976) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Акулов Николай Сергеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 65.
Акулаў Мікалай Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 1. — С. 215.
Акулов Николай Сергеевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 24—25.
Академик Николай Сергеевич Акулов : (к 100-летию со дня рождения) / [составители: А. Л. Мелешко, А. Н. Яцкевич]. — Минск, 2000.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |