unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Турко, Сяргей Андрэевіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; аграномія ; 1959—2021)

    Нарадзіўся 07.03.1959. Спецыяліст у галіне аграноміі. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1999).
    Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1985).
    Навуковыя інтарэсы: навуковае забеспячэнне галін бульбаводства і плодаагародніцтва для павышэння іх эканамічнай эфектыўнасці, канкурэнтаздольнасці і забеспячэння патрэбнасці Беларусі высакаякаснай прадукцыяй бульбы, пладоў і гародніны.
    Месца працы: Калгас імя У. І. Леніна (Стаўбцоўскі раён; 1985–1986 – старшы аграном і 1987–1993 – сакратар партыйнага камітэта, 1990–1993 – намеснік старшыні калгаса); Залужскі сельскі савет (Стаўбцоўскі раён; 1986–1987 – старшыня); Эксперыментальная база "Зазер'е" (Пухавіцкі раён; 1993–2001 – дырэктар); Беларускі навукова-даследчы інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (Мінск; 2001–2003 – намеснік дырэктара па ўкараненні новай тэхнікі), адначасова Асацыяцыя "Беларускі лён" (2001–2003 – старшыня); Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт (2003–2006 – старшыня); Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве (Самахвалавічы, Мінскі раён; 2006–2018 – генеральны дырэктар).
    Узнагароды: медаль Францыска Скарыны (2018).
    Памёр 20.10.2021.

        Варыянтная форма
    Turko, Sârgej Andrèevіč (1959—2021)

        Гл. таксама
    Навукова-практычны цэнтр па бульбаводстве і плодаагародніцтве (аграгарадок Самахвалавічы, Мінскі раён). Дырэктар
    Турко, Сергей Андреевич (кандидат сельскохозяйственных наук ; агрономия ; 1959—2021) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Сравнительная продуктивность кормовых культур в севообороте : диссертация ... кандидата сельскохозяйственных наук : 06.01.01 ; 06.01.09 : защищена 02.07.1999 : утверждена 15.09.1999 / Турко Сергей Андреевич. — Горки, 1999.
    Турко Сергей Андреевич // Бульба белорусская : энциклопедия. — Минск, 2008. — С. 333.
    БД Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі "Персональные страницы ученых-аграриев".