unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Сукала, Аляксандр Васілевіч (доктар медыцынскіх навук ; педыятрыя ; нефралогія ; 1951—2022)

    Нарадзіўся 25.02.1951, г. Рагачоў, Гомельская вобласць. Вучоны ў галіне педыятрыі і нефралогіі. Доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (1996). Акадэмік НАН Беларусі (2014). Галоўны рэдактар часопісаў "Педиатрия. Восточная Европа" (з 2012), "Весці НАН Беларусі. Серыя медыцынскіх навук" (з 2014).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1975).
    Навуковыя інтарэсы: дзіцячая нефралогія і экапаталогія; імуналогія дзіцячага ўзросту.
    Месца працы, пасада: 2-я дзіцячая клінічная бальніца (Мінск; 1975–1978, урач-педыятр); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1981–2022; у 1988–1997 – дэкан педыятрычнага факультэта, з 1994 – загадчык 1-й кафедры дзіцячых хвароб, адначасова ў 1998–2001 – прарэктар па вучэбнай і выхаваўчай рабоце); НАН Беларусі (з 2012, намеснік старшыні Прэзідыума).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2002), ордэны Пашаны (2016), свяціцеля Кірылы Тураўскага 2-й ст. (2011), прападобнай Еўфрасінні Полацкай (2012), медаль "За працоўныя заслугі" (2007) і інш.
    Памёр 03.05.2022.

        Варыянтная форма
    Sukala, Alâksandr Vasіlevіč (1951—2022)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Педыятрычны факультэт
    Сукало, Александр Васильевич (доктор медицинских наук ; педиатрия ; нефрология ; 1951—2022) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Первичный гломерулонефрит у детей Беларуси в современных экологических условиях : (клинико-экспериментальное исследование) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.09 / Сукало Александр Васильевич. — Минск, 1995.
    Сукало Александр Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 154.
    Сукала Аляксандр Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 15. — С. 259.
    Сукало Александр Васильевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 269—270.
    Александр Васильевич Сукало : (к 70-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя медыцынскіх навук. — 2021. — Т. 18, № 1. — С. 127—128 : фот.
    Памяти Александра Васильевича Сукало // Навука. — 2022. — 11 мая (№ 19). — С. 6.
    "eLIBRARY.RU".