![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Мішараў, Алег Севяр'янавіч (доктар медыцынскіх навук ; хірургія ; 1922—1996) |
Нарадзіўся 07.04.1922, г. Саратаў, Расія. Вучоны ў галіне дзіцячай хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Саратаўскі медыцынскі інстытут (1947; аспірантура, 1951).
Навуковыя інтарэсы: пытанні марфалагічнага абгрунтавання хірургічнай тактыкі; распрацоўка метадаў лячэння цяжкіх форм перытаніта ў дзяцей; праблема хірургічнай карэкцыі прыроджаных парокаў сэрца і магістральных сасудаў з экстракарпаральным кровазваротам; інтэнсіўная тэрапія і рэанімацыя.
Заснавальнік школы хірургіі дзіцячага ўзросту ў Беларусі.
4 вынаходствы.
Месца працы, пасада: Саратаўскі медыцынскі інстытут (1951–1954, асістэнт кафедры аператыўнай хірургіі); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1954–1970; у 1966–1970 – загадчык кафедры дзіцячай хірургіі, па сумяшчальніцтве да 1988); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1969–1994; у 1969–1990 – загадчык кафедры дзіцячай хірургіі, з 1990 – прафесар) і адначасова кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра дзіцячай хірургіі.
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" і інш.
Памёр 31.05.1996, пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.
Варыянтная форма
Mіšaraŭ, Aleg Sevâr'ânavіč (1922—1996) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Дысертацыя ... доктора медицинских наук "Ожоги на фоне лучевой болезни (экспериментальное исследование)" абаронена ў 1967 г.
Мишарев Олег Северьянович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 127. (Год смерці 1997 памылковы.)
Мішараў Алег Севяр'янавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 492. (Год смерці 1997 памылковы.)
Мишарев Олег Северьянович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 134—135.
Линия жизни профессора О. С. Мишарева : (к 100-летию со дня рождения) / Ю. К. Абаев // Здравоохранение. — 2022. — № 3. — С. 74—80.
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |