unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Дзятлаў, Міхаіл Міхайлавіч (доктар медыцынскіх навук ; траўматалогія і артапедыя ; 1937—2007)

    Нарадзіўся 07.04.1937, г. Рослаў, Смаленская вобласць, Расія. Урач-траўматолаг-артапед. Доктар медыцынскіх навук (2004). Акадэмік Акадэміі медыка-тэхнічных навук Расійскай Федэрацыі (2004), Беларускай інжынернай акадэміі (2005).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1960).
    Навуковыя інтарэсы: неадкладнае, тэрміновае і адтэрмінаванае аператыўнае лячэнне хворых з спалучанай траўмай таза, унутраных органаў і канечнасцей; тэрміновыя, адтэрмінаваныя і планавыя аперацыі пры множных і ізаляваных траўмах таза і канечнасцей; дыягностыка і лячэнне скрытых пашкоджанняў касцей таза, запясці, каленнага сустава, сасудаў таза.
    7 патэнтаў, 150 рацыяналізатарскіх прапаноў.
    Месца працы, пасада: Гомельская абласная бальніца (з 1960, ардынатар артапеда-траўматалагічнага аддзялення, у 1975–2001 – загадчык аддзялення артапедыі і траўматалогіі); Гомельскае абласное ўпраўленне аховы здароўя (1976–2001, галоўны артапед-траўматолаг Гомельскай вобласці); Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1991–2007; у 1991–1995 – загадчык курса артапедыі і траўматалогіі, у 1995–2007 – загадчык кафедры артапедыі, траўматалогіі і ваенна-палявой хірургіі).
    Узнагароды: званні " Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь "(1992), "Заслужаны рацыяналізатар БССР" (1989), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986), знак "Выдатнік аховы здароўя БССР" (1983).
    Памёр 20.09.2007.

        Варыянтная форма
    Dzâtlaŭ, Mіhaіl Mіhajlavіč (1937—2007)

        Гл. таксама
    Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Лячэбны факультэт
    Дятлов, Михаил Михайлович (доктор медицинских наук ; травматология и ортопедия ; 1937—2007) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Тяжелая и сочетанная травма таза (диагностика, лечение) : диссертация ... доктора медицинских наук : 14.00.22 ; 14.00.27 : защищена 01.06.2004 : утверждена 20.10.2004 / Дятлов Михаил Михайлович. — Минск, 2004.
    Лекарь, ученый, педагог, изобретатель / К. Шерепо // Путь в науку. — Вып. 3 : Очерки о докторах и профессорах ― выпускниках и сотрудниках вузов и НИИ Гомельщины . — С. 83—87. — Гомель, 2006 : фот.
    Дятлов Михаил Михайлович (1937–2007) // Очерки травматологии и ортопедии в Беларуси. — Минск, 2017. — С. 116—117.