unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Галаўко, Сяргей Аляксандравіч (кандыдат педагагічных навук ; нар. 1928)

    Нарадзіўся 10.06.1928, в. Малая Каўпеніца, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі. Кандыдат педагагічных навук (1978), прафесар (2000).
    Адукацыя: Мінскае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі (спецыяльнасць "Сольныя спевы", 1952), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (спецыяльнасць "Французская мова", 1954).
    Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка навучання замежным мовам будучых эканамістаў; арганізацыя вышэйшай адукацыі ў Францыі; замежная эканамічная тэрміналогія; аналітыка-сінтэтычная апрацоўка эканамічных тэкстаў на французскай мове; педагагічнае майстэрства выкладчыка.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (з 1961, дацэнт кафедры замежных моў, у 1973–1988 – загадчык кафедры, з 1995 – прафесар кафедры раманскіх моў, адначасова ў 1973–2017 – мастацкі кіраўнік народнага мужчынскага вакальнага ансамбля "Чырвоны гваздзiк").
    Узнагароды: званне "Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР" (1987).

        Варыянтная форма
    Galaŭko, Sârgej Alâksandravič (нар. 1928)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт міжнародных бізнес-камунікацый
    Головко, Сергей Александрович (кандидат педагогических наук ; род. 1928) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Реформы университетского образования во Франции в конце 60-х — начале 70-х годов XX века (критический анализ) : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.01 / Головко Сергей Александрович. ― Минск, 1978.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Головко Сергей Александрович // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933―2008. ― Минск, 2008. — С. 90—91.
    Вакальны ансамбль БДЭУ "Чырвоны гваздзік": творчая і жыццёвая пазіцыя / С. А. Галаўко // Веснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. — 2007. ― № 5. ― С. 91―94.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
    Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.