Справка
Нарадзіўся 05.10.1946, в. Мажэйкі, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць. Інжынер-механік. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1991). Акадэмік НАН Беларусі (2021).
Адукацыя: Маскоўскі інстытут інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасці імя В. П. Гарачкіна (1971; аспірантура, 1974).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя гідраўлікі і гідрапрывада; працэсы вырошчвання, уборкі і перапрацоўкі сыравіны ў сістэме АПК; вытворчасць харчовых прадуктаў.
Больш за 110 патэнтаў.
Месца працы, пасада: Маскоўскі інстытут інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасці імя В. П. Гарачкіна (1971–1982); Беларускі агарны тэхнічны ўніверсітэт (1982–1997; 1985–1987 – загадчык кафедры "Тэорыя механізмаў і машын", 1989–1997 – кафедры "Гідраўліка і гідраўлічныя машыны"); Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (1997–1999, начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі і кадраў); канцэрн "Белдзяржхарчпрам" (2000–2001, начальнік галоўнага ўпраўлення навукі, адукацыі, кадраў і сертыфікацыі прадукцыі); БелНДІ харчовых прадуктаў (2001–2006, генеральны дырэктар); НПЦ па харчаванні (з 2006; у 2006–2021 – генеральны дырэктар, з 2021 – галоўны навуковы супрацоўнік).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2013) і інш.
Варыянтная форма
Loŭkis, Zânon Valâncіnavіč (нар. 1946) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Интенсификация технологических процессов возделывания картофеля активными рабочими органами : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.20.01 / Ловкис Зенон Валентинович. — Минск, 1990.
Ловкис Зенон Валентинович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 527.
Лоўкіс Зянон Валянцінавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 351.
Ловкис Зенон Валентинович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С.
Зенон Валентинович Ловкис : биобиблиографический очерк к юбилею ученого. — Минск, 2021.
БД БелСГБ "Персональные страницы ученых-аграриев".
"eLIBRARY.RU".
ЗЭК бібліятэк Беларусі.