unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Рупасава, Жанна Аляксандраўна (доктар біялагічных навук ; аграхімія ; глебазнаўства ; фізіялогія раслін ; нар. 1944)

    Нарадзілася 07.06.1944, г. Кустанай (сучас. Кастанай), Казахстан. Вучоны ў галіне экалогіі, глебазнаўства, аграхіміі, фізіялогіі і біяхіміі раслін. Доктар біялагічных навук (1991), прафесар (1999). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2004).
    Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1966).
    Навуковыя інтарэсы: вывучэнне трансфармацыі лясных экасістэм Беларусі пад уздзеяннем тэхнагенных і рэкрэацыйных нагрузак; праблема фітарэкультывацыі выбыўшых з прамысловай эксплуатацыі тарфяных радовішчаў Беларусі; генатыпічныя асаблівасці біяхімічнага складу дзясяткаў відаў дэкаратыўных, агароднінных, ягадных і малараспаўсюджаных культур пладаводства, інтрадукаваных у Беларусі.
    4 патэнты.
    Месца працы, пасада: Інстытут глебазнаўства і аграхіміі Сібірскага аддзялення АН СССР (Новасібірск; 1966–1972); Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі (з 1972; з 1982 – загадчык лабараторыі хіміі раслін). Інфармацыя на 2022.
    Узнагароды: медаль "За працоўныя заслугі" (2017), прэмія НАН Беларусі (1999, 2009).

        Варыянтная форма
    Rupasava, Žanna Alâksandraŭna (нар. 1944)

        Гл. таксама
    Цэнтральны батанічны сад (Мінск)
    Рупасова, Жанна Александровна (доктор биологических наук ; агрохимия ; почвоведение ; физиология растений ; род. 1944) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Процессы развития и метаболиза клюквы крупноплодной в Белорусском Полесье при оптимизации минерального питания : автореферат диссертации ... доктора биологических наук : 06.01.04 ; 03.00.12 / Рупасова Жанна Александровна. — Москва, 1990.
    Рупасова Жанна Александровна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 529.
    Рупасава Жанна Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 452.
    Рупасова Жанна Александровна // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 497—498.
    Жанна Александровна Рупасова : (к юбилею) / И. Д. Волотовский [и др.] // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя біялагічных навук. — 2014. — № 3. — С. 121—122.
    Сайт Цэнатральнага батанічнага сада НАН Беларусі.
    "eLIBRARY.RU".