Справка
Нарадзіўся 00.00.1867, г. Санкт-Пецярбург, Расія. Спецыяліст у галіне сельскагаспадарчай меліярацыі. Прафесар (1919).
Адукацыя: Тарандская лясная акадэмія (Саксонія; 1892).
Навуковыя інтарэсы: інжынерныя сістэмы арашэння і асушэння; меліярацыйныя пошукі; прымяненне бетону ў меліярацыйным будаўніцтве і сельскагаспадарчым водазабеспячэнні.
Месца працы, пасада: Экспедыцыя па арашэння на поўдні Расіі (з 1893, тэхнік, з 1900 – інжынер); Маскоўска-Цвярское ўпраўленне земляробства і дзяржаўных маёмасцей (з 1903, інжынер-гідратэхнік, з 1915 – начальнік работ і пошукаў у Сярэднім і Ніжнім Паволжы); Міністэрства земляробства (з 1916, упаўнаважаны міністра); Калегія ўпраўлення работ і пошукаў у Сярэднім і Ніжнім Паволжы (1918, старшыня); Народны камісарыят земляробства РСФСР. Камітэт дзяржаўных збудаванняў (з 09.1918; загадчык аддзела мясцовых работ упраўлення па збудаваннях воднай гаспадаркі, з 05.1919 в. а., з 08.1919 – загадчык аддзела сельскагаспадарчай меліярацыі); Горацкі сельскагаспадарчы інстытут (1919–1923; з 12.1919 – прарэктар, з 06.1920 – кіраўнік Меліярацыйнага савета, у 05.1921–10.1921 – рэктар, і адначасова ў 1919–1923 – загадчык кафедры меліярацыі); Народны камісарыят земляробства РСФСР (1923–1930; старшыня тэхнічнага камітэта ўпраўлення воднай гаспадаркі і меліярацыі) і адначасова Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі (1925–1930; у 1926–1927 – дэкан меліярацыйнага факультэта).
Узнагароды: залаты медаль на Сусветнай выстаўцы (Турын, Італія).
Арыштаваны 25.08.1930, асуджаны 23.08.1931 (10 гадоў папраўча-працоўных лагераў), вызвалены 26.05.1932, рэабілітаваны 01.09.1959.
Варыянтная форма
Sparo, Ryčard Paŭlavič (1867— ) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Спарро Ричард Павлович — ректор академии, ученый-мелиоратор / Т. В. Лосева, А. Р. Цыганов // Бацькаўшчына : матэрыялы дакладаў і паведамленняў раённай краязнаўчай канферэнцыі (г. Горкі, 2003 г.). — Горкі, 2004. — С. 24—28.
Спарро Ричард Павлович // Мелиоративно-строительный факультет : очерк истории и деятельности (1919–2014) / [П. У. Равовой и др.]. ― Горки, 2015. — С. 115—116.
БД "Открытый cписок".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.